20.03.2018 / 15:41

Лукашэнка прызнаўся, што паглядзеў «Смерць Сталіна» і «Мацільду» 16

«У мяне падазрэнні, што спецыяльна зладзілі шуміху, каб падагрэць інтарэс да гэтых фільмаў. Ні адзін, ні другі гэтага не заслужвае. Я нават пашкадаваў, што час патраціў», — сказаў кіраўнік Беларусі на сустрэчы з творчай моладдзю.

Што тычыцца «Мацільды», то кіраўнік Беларусі ацаніў «прыгожую аператарскую працу», а яшчэ дапусціў, што сюжэтная лінія «можа быць праўдай».

«Мацільда» апавядае гісторыю кахання імператара Мікалая ІІ і балерыны Мацільды Кшэсінскай. У Расіі гэты фільм выклікаў абурэнне праваслаўнай царквы.

«Танная камедыя», — так Лукашэнка ахарактарызаваў брытанскі фільм «Смерць Сталіна».

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што адна з асноўных ідэй фільма — гэта парушэнне правоў чалавека, калі жыццё асобных людзей не ставілася ні ў грош. «Паступаць так недапушчальна: ні для Сталіна, ні для каго».

«Смерць Сталіна» — чорная камедыя, якая апавядае пра падзеі 1953 года, смерць правадыра, а таксама барацьба за ўладу пасля яе. У Расіі гэтая стужка была забароненая, а ў Беларусі — не.

ЗП

0
Ytu / Адказаць
20.03.2018 / 15:46
А хроснага бацьку ці глядзеў?
1
Мікола / Адказаць
20.03.2018 / 15:47
Пантануўся перад Ваванам
0
Лапух / Адказаць
20.03.2018 / 15:48
Што ён толькі не паглядзеў, часу ў яго шмат.
Каля 11 раніцы катэдж каціць на працу, а ўжо у 13 часоў едзе назад.
Той яшчэ працаўнік-балабол.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру