20.03.2018 / 20:21

Следчы камітэт: У нас няма інфармацыі пра джып, які прарываўся з Украіны год таму 28

20 сакавіка 2017 года памежнікі паведамілі: у Беларусь з Украіны нібыта прарываўся джып са зброяй. Дваіх пасажыраў затрымалі, адзін, хутчэй за ўсё, збег.

У той жа дзень Следчы камітэт Гомельскай вобласці паведаміў, што заведзена крымінальная справа за перамяшчэнне праз мяжу агнястрэльнай зброі групай асоб. Адказнасць — да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Таксама следчыя апублікавалі фотаздымкі машыны і зброі.

«У ходзе праведзенага агляду месца здарэння ў аўтамабілі выяўленыя пісталет маркі ТТ з патронамі да яго, а таксама прадметы вонкава падобныя на трацілавыя шашкі, гранаты РГД-42, пластыд і самаробнае выбуховае прыстасаванне», — паведамлялі следчыя.

Прайшоў роўна год. Лёс «затрыманых» невядомы. Лёс «збеглага» — таксама.

«Па ўказанай справе УСК па Гомельскай вобласці інфармацыяй не валодае», — паведаміла 20 сакавіка 2018 года «Нашай Ніве» Марыя Крываногава, афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці.

УШ

0
Мікола))) / Адказаць
20.03.2018 / 20:26
інфармацыі, напэўна, няма, бо і джыпу не было)))

так і прызнайся: сфальсыфікавалі справу напярэдадні Дня Волі
0
гена / Адказаць
20.03.2018 / 20:34
Ганьба нашым праваахоўнікам і памежнікам. Прафесыйная неадпаведнасьць. Ау
5
Не з бугра / Адказаць
20.03.2018 / 20:36
Беларусікі, браткі, дзе вы??? Гэта вам не Кулінковіча абмываць...
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру