20.03.2018 / 20:45

У Расіі распрацоўваюць прыбор, які мае кіраваць жаданнямі людзей 13

Спецыялісты расійскай дзяржкарпарацыі «Расатам» распрацавалі комплекс для рэгістрацыі звышслабых біямагнітных палёў, які дапаможа выяўляць «цэнтр жаданняў» у мозгу жывых арганізмаў, перадае РІАН.

Комплекс, які працуе на аснове метаду звышправоднае магнітаметрыі, рэгіструе звышслабыя магнітныя палі.

«Гэтая распрацоўка дасць магчымасць выяўляць цэнтры жаданняў і нават кіраваць імі», — растлумачылі стваральнікі комплексу.

Звышслабыя магнітныя палі мозгу выяўляюцца адмысловай прыладай, што завецца магнітаэнцэфалографам, які мае дастатковую адчувальнасць для рэгістрацыі вельмі малых магнітных палёў.

Вынікам правядзення магнітаэнцэфалаграфіі (МЭГ) з'яўляюцца вялікія масівы дадзеных, якія нясуць інфармацыю аб працэсах, што адбываюцца ў галаўным мозгу. У ходзе апрацоўкі гэтых звестак перад даследчыкам ставіцца задача рэканструкцыі крыніц розных МЭГ-сігналаў ў кары галаўнога мозгу. Такім чынам можна адсачыць і працу цэнтра жаданняў.

nn.by

2
Андрэйка-электравоз / Адказаць
20.03.2018 / 20:48
Яны даўно ўжо яго распрацавалі: цілявізар з 1ым каналам.
1
P.S.KOLTSOV / Адказаць
20.03.2018 / 21:18
А,что-Киселёв ТВ,не справляется?
1
Опоздали / Адказаць
20.03.2018 / 21:21
Он уже работает на полную мощность и называется ДУРАСКОПОМ (телевизором).
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру