У філіяле ААБ «Беларусбанк» у Шчучыне (Гродзенская вобласць) 9 кастрычніка жыхар гарадскога пасёлка Вострына, 1927 года нараджэння, падаў для абмену на замежную валюту 58 фальшывых купюр наміналам 50 тыс. рублёў.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, падчас правядзення аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама папярэдне ўстаноўлена, што

сапраўдныя купюры на фальшывыя пенсіянеру падмяніў 23‑гадовы ўнук, непрацуючы жыхар Гродна.
Ён затрыманы.

Распачата справа на падставе ч. 1 арт. 221 Крымінальнага кодэкса (выраб, захоўванне або збыт падробных грошай ці каштоўных папер).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?