Кантрактная піваварня Blood Brothers Brewery 23 сакавіка прадставіць свой новы гатунак. Гэта — двайны ІПА Spirit of Freedom (у перакладзе з англійскай — «Дух свабоды». ІПА — перакладаецца як «Індыйскі бледны эль», ён двайны, бо мае большае ўтрыманне алкаголю, чым у звычайным.

Новы гатунак хлопцы з Blood Brothers прысвяцілі 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны наступным чынам апісваюць сваё піва: «25 сакавiка 1918 года была абвешчана незалежнасць беларускай дзяржавы. Паколькі мы шануем сваю гісторыю, то падрыхтавалі адмысловы гатунак піва, прысвечаны гэтаму святу. З гэтай нагоды мы зварылі double IPA

Spirit of Freedom — горкi, як гiсторыя змагання за незалежнасць, і салодкі на паслясмаку, як надзея на добрую будучыню. Напярэдаднi святкавання стагоддзя ўзнікнення БНР наш бровар далучаецца да ўсiх, хто адзначае гэтую падзею. Жадаем усiм моцы духу, i хай жыве Беларусь!»

Браварнік Аляксей Садоўскі кажа, што ў пятніцу піва дакладна з’явіцца ў продажы ў барах 1067 у Мінску. Магчыма, далучацца і іншыя пункты.

На этыкетцы півавары змясцілі шасціканцовы крыж, такі самы, як на шчыце ў герба «Пагоня».

Магчыма, найбліжэйшым часам піва да 100-годдзя БНР звараць і іншыя невялікія бровары.

Глядзі таксама: «Піць піва пад рыбку — гэта маветон. Наша піва не горшае за тое, якім вы пачастуецеся ў Нью-Ёрку»: як вараць беларускі крафт

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?