Пра праект Алены мы пісалі раней. Натхніўшыся прыкладам адной з самых вядомых мадэляў з сіндромам Даўна аўстралійкі Мадэлін Сцюарт, яна захацела зрабіць нешта падобнае з нашымі беларускімі дзяўчатамі. Знайшла ў родным горадзе першых ахвотных і зладзіла з імі фотасесію ў Мінску.
У якасці прафесіянала, які вучыў Ганну і Настассю, як правільна весці сябе перад камерай, выступіла першая беларуская мадэль з ДЦП Ангеліна Уэльская.
Невялікая частка каманды праекта «Асаблівая прыгажосць».
«Гэты праект — незвычайны прыклад «мужнасці недасканаласці», які дазваляе прымаць сябе і навакольных такімі, якія яны ёсць. Нам усім трэба затаіцца ў чаканні — унутраная свабода удзельніц праекта вядзе да пошукаў новай прыгажосці », — лічыць Ангеліна.
У мінулы раз мы паказвалі вам бэкстэйдж са здымак, а цяпер дзелімся прафесійнымі фотаздымкамі дзяўчат.
У кадры мадэлі дэманстравалі ўпрыгожванні беларускай дызайнеркі Ксеніі Маеўскай. Візажыст: Марыя Машуціна.