На цябе, наша моладзь, надзея
Нашай сумнай забранай зямлi;
Твой арлiны палёт цьму разьвее
I запалiць веквечны агнi.
Я. Купала
Модаю Вясны-2006 сталі бела-чырвоныя значкі зь яркім запаленым сэрцам у цэнтры. Свабода захапіла цэнтральныя вуліцы й плошчы сталіцы, найбуйнейшыя навучальныя ўстановы й прадпрыемствы, кірмашы й школы, сродкі масавай інфармацыі й транспарт.
У Беларусі стала модна быць свабодным чалавекам, мець сваю думку й не баяцца адстойваць яе, нават перад страхам турмы.
Барыс Гар-кі, Менск