20.03.2018 / 22:16

Цукерберг праз скандал страціў 5 мільярдаў даляраў за суткі 5

Выканаўчы дырэктар і заснавальнік Facebook Марк Цукерберг страціў 4,9 мільярда даляраў на падзенні акцый кампаніі ў панядзелак, 19 сакавіка, паведамляе Bloomberg.

Акцыі Facebook упалі на сем адсоткаў пасля з'яўлення інфармацыі аб тым, што брытанская аналітычная кампанія Cambridge Analytica змагла сабраць прыватныя дадзеныя больш за 50 мільёнаў карыстальнікаў сацыяльнай сеткі без іх ведама і на аснове гэтага стварыць алгарытм аналізу палітычных пераваг амерыканцаў.

Багацце Цукерберга скарацілася да 70,4 мільярда даляраў. Паводле рэйтынгу найбагацейшых людзей планеты па версіі Bloomberg, пасля падзення акцый Facebook ён страціў адну пазіцыю ў рэйтынгу мільярдэраў, апусціўшыся на пятае месца.

Па дадзеных The New York Times, Cambridge Analytica распрацавала мабільны дадатак, які збіраў асабістыя дадзеныя карыстальнікаў Facebook. Па сцвярджэнні газеты, інфармацыя ў далейшым была выкарыстаная для складання псіхалагічных партрэтаў патэнцыйных выбаршчыкаў і дазваляла ствараць рэкламу для перадвыбарчай кампаніі цяперашняга прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. У Facebook заявілі, што не ведалі пра гэта — 16 сакавіка кампанія заблакавала доступ Cambridge Analytica да сваіх сервераў.

0
гердзень / Адказаць
21.03.2018 / 00:40
усяго толькі...)
0
Мімаходзь / Адказаць
21.03.2018 / 01:27
Бадзяга....
0
Колька / Адказаць
21.03.2018 / 08:56
лучшэ бы отдал их адной незалежнай краине, пачти бы увесь мой хоз долг пагасилбы, а то и рэзервы нарасцил, можна была бы брать неглядзя
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру