Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы вайсковец адной з гомельскіх вайсковых часцей са студзеня 2013 года па кастрычнік 2016 года скраў больш за 20 тысяч літраў дызельнага паліва і больш за 400 літраў алівы на агульны кошт, які перавышае 26 тысяч рублёў.

Крымінальная справа была заведзеная па артыкуле за прысваенне і растрату маёмасці асобай, якой яно даверана, учыненыя ў асабліва буйным памеры.

Гомельскі абласны суд прызначыў яму пакаранне: 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць адпаведныя пасады на працягу 3 гадоў. Яму таксама належыць кампенсаваць нанесеную вайсковай часці матэрыяльную шкоду у суме 26804 рублёў. Пазбаўлены вайсковец і вайсковага звання капітан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0