Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ апублікавала склад выступоўцаў на мітынгу-канцэрце, запланаваным на 24 сакавіка ў мінскім Кіеўскім скверы, прысвечаным 100-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці БНР, піша Радыё Свабода.

Ад 12:00 будуць выступаць палітыкі, спяваць Зміцер Вайцюшкевіч, Андрусь Такіданг, Сяржук Чарняк, Зміцер Захарэвіч і Яўгенія Казлова. Удзел у канцэрце таксама выказалі жаданне ўзяць Андрэй Мельнікаў і Уладзімір Асадчы.

Вайцюшкевіч пацвердзіў, што будзе спяваць і 24-га ў Менску, і 25-га ў Варшаве, дзе ягоны канцэрт планаваўся ўжо даўно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0