21.03.2018 / 09:28

Пачаўся нераст. Расказваем, як лавіць рыбу, каб не нарвацца на штраф 4

Большасць рыб Беларусі нерасцяцца вясной. У гэты перыяд ёсць асаблівыя патрабаванні да рыбакоў.

У перыяд нерасту працуюць ахоўныя меры, якія забараняюць лавіць усе віды рыб.

Для Брэсцкай і Гомельскай абласцей гэты перыяд доўжыцца ад 20 сакавіка да 18 мая. Для Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей — ад 1 красавіка да 30 мая. Для Віцебскай вобласці — ад 10 красавіка да 8 чэрвеня.

Падчас нераставай забароны аматарскае рыбалоўства не забароненае, але абмежаванае. Рыбачыць можна толькі адной вудой з адным кручком ці спінінгам са штучнай прынадай. Можна выкарыстоўваць адзінарны, двайны ці трайны кручок.

Рыбачыць толькі з берагу, не заходзячы ў ваду, ці з ільду, штучных пабудоў толькі ў светлы час.

Выкарыстанне любых іншых прыладаў ці спосабаў расцэньваецца як парушэнне і цягне штраф ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 490 да 1225 рублёў).

За рыбу, злоўленую забароненым спосабам, парушальнік выплаціць шкоду.

У перыяд нерасту шкода вымяраецца трайной таксай.

За шкоду на 100 і больш базавых могуць завесці крымінальную справу.

1
Ляксандра / Адказаць
21.03.2018 / 11:49
Вчера вступил в силу запрет.Пошли с товарищем на рыбалку на водоём в 5а микрорайоне.По всему озеру сидит человек 40 рыбаков и спокойно ловят на гирлянду.(Для непосвящённых.Зимняя удочка  с 3-4мя тройниками или "чёртиками",на которых,в свою очередь, по 3 крючка на каждом).А со вчерашнего дня эта снасть запрещена и ловить можно только на 1 крючок:или одинарный,или двойной,или тройной.Все это ПРЕКРАСНО знают.Но плюют на запрет.Так это только на одном водоёме.А таких вокруг Гомеля около десятка.И что делать с такими людьми?У которых всю совесть заслонили 1-2 рыбины,пойманные НЕЗАКОННО?Ведь никакая инспекция не нагоняется.Хотя инспекторы в первый день могли бы прошерстить хотя бы вокруг Гомеля.Они прекрасно знают гле и как ловят.Много времени и средств на это не надо.Влепили бы десятку-второму таких "любителей" штраф-МИГОМ бы разнеслось по городу.Мигом.
0
уантуфры / Адказаць
21.03.2018 / 12:20
Ляксандра, ну вось - ты ужо разважаеш, як еурапеяц, Прагрэс як вы кажаце налицо, Яшчэ трэба будзе прыпыниць плявузгаць на беларускую культуру - и  будзеш амаль цывилизаваны чалавек.
0
Э / Адказаць
21.03.2018 / 12:34
Калі не клюе,хоць на дзесяць лаві
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру