Кампанія «Белтэлекам» абвясціла пра павышэнне тарыфаў на інтэрнэт і тэлефонныя паслугі. Новыя цэны ўступаюць у сілу з 1 красавіка.
«Тарыфная палітыка кампаніі «Белтэлекам» накіравана на максімальнае стрымліванне росту цэнаў. Аднак пастаяннае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчыма без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі новых тэхнічных рашэнняў і паслуг, гаворыцца ў паведамленні.
З 1 красавіка інтэрнэт падаражае ў сярэднім на 3%.
Нязменнымі застануцца тарыфы на найбольш запатрабаваныя ў цяперашні час пакетныя прапановы лінейкі «Ясна». Існуючыя тарыфы захоўваюцца на папулярныя пакеты паслуг «ЯСНА 35», «ЯСНА 35+», «ЯСНА 75», «ЯСНА 75+», а таксама на тарыфны план паслуг доступу ў Інтэрнэт «Рэкорд 25».
Будзе павышаны кошт паслуг тэлеграфнай сувязі, міжнародных званкоў, званкоў на мабільнікі.
Zala падаражае на 6%.