Беларускі ПЭН-цэнтр запрашае на ўручэнне штогадовай літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча. 

Сёлета прэмія будзе ўручаная ў дзень нараджэння яе патрона — Францішка Багушэвіча — 21 сакавіка. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў кнігарні Логвінаў (праспект Незалежнасці 37а, Мінск) а 18:00. 

Прэмія заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. Узнагарода прысуджаецца Радай Беларускага ПЭН-цэнтру.

Летась Прэмію Багушэвіча атрымалі Віктар Корбут і Дзмітрый Ласько за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067—1917».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0