Скрыншоты з youtube.com.

Скрыншоты з youtube.com.

Расійская спявачка Ала Пугачова распавяла пра стан свайго здароўя, паведамляе kp.ru са спасылкай на яе допіс у сацсетках.

Падставай паслужылі фатаграфіі і відэа з выбарчага ўчастка ў Звянігарадзе, куды Пугачова прыходзіла галасаваць разам з Максімам Галкіным. Некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі раскрытыкавалі знешні выгляд артысткі.

«Людзі добрыя. Я старэю і досыць рэзка. Арганізм дае збой. Мне цяжка дыхаць, цяжка хадзіць, але я яшчэ жывая і павінна жыць дзеля маленькіх дзяцей», — заявіла Пугачова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0