На Бярозаўшчыне скончыліся выбары птушкі-сімвала раёна.

БелТА паведамляе, што жыхары прапанавалі 11 кандыдатаў.

Спецыяльна сфарміраваная працоўная група абрала сярод іх трох фаварытаў.

Далей адбыліся выбары. «Галасаванне за самую сімпатычную птушку праводзілася ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах, на сайце раённай газеты «Маяк», — адзначае БелТА.

У выніку перамога дасталася вяртлявай чаротаўцы. Гэта адна з самых рэдкіх пявучых птушак Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0