Аэрапорт «Барыспаль» паспяхова завяршыў перамовы з лаўкост-авіякампаніяй «Ryanair».

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Уладзімір Гройсман на пасяджэнні Кабінета міністраў 21 сакавіка, паведамляе «Украінская праўда».

«Будзем чакаць, што да канца тыдня пагадненне «Барыспаля» з «Ryanair» будзе падпісана», — сказаў ён.

Перамовы вяліся яшчэ ў 2017 г., але тады былі спыненыя і паведамлялася, што ірландскі авіяперавозчык адмовіўся лётаць у Кіеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0