У расійскай сталіцы затрымалі бяздомнага, які абразіў і збіў супрацоўніка паліцыі. Пра гэта агенцтву гарадскіх навін «Масква» паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Інцыдэнт адбыўся 15 сакавіка ля крамы «Дыксі». Участковы, як звычайна, абыходзіў даручаную тэрыторыю. У гэты момант ля ўваходу ў супермаркет да яго звярнуўся 35-гадовы мігрант з Беларусі без пэўнага месца жыхарства.

«Мужчына нецэнзурна выказаўся у бок паліцэйскага і са словамі: «Ты што тут стаіш, мусар? Ідзі працуй» — увайшоў у краму. Участковы рушыў услед за крыўдзіцелем і паказаў на яго свайму калегу-маёру.

Другі ўчастковы падышоў да бяздомнага і папрасіў прад'явіць дакументы, але той адказаў лаянкай і сышоў углыб гандлёвай залы. Абодва участковыя пачалі пераследваць парушальніка, заходзячы з двух бакоў. У выніку грамадзянін павярнуўся да маёра і некалькі разоў ударыў яго па галаве», — паведамляе «Масква».

У рэшце рэшт зламысніка скруцілі і затрымалі, супраць яго завялі крымінальную справу аб прымяненні гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады. Маёр паліцыі атрымаў удары, але цяжка не пацярпеў.

А беларус цяпер можа атрымаць да 5 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?