Колькасць гадзін на вывучэнне замежнай мовы ў гімназіях скарачаць не плануецца, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

«Сёння ў гімназіях і сярэдніх школах выкарыстоўваюцца аднолькавыя навучальныя праграмы па ўсіх прадметах. Адметнай асаблівасцю навучальнага плана гімназіі ад школы з'яўляецца большая колькасць гадзін на вывучэнне замежнай мовы ў 5-9 класах — на 2 гадзіны. І ніхто не плануе выключаць гэтыя дадатковыя 2 гадзіны з навучальнага плана гімназіі», - растлумачыў міністр адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0