Маладзёвая інтэрнэт-супольнасць Moladz.org запрашае Вас паўдзельнічаць у цікавым праекце «Форум-тэатр», які будзе адбывацца 12 кастрычніка 2008 г. (нядзеля).

Вас чакае вельмі актыўная праграма па распрацоўцы невялікіх сцэнак на сацыяльную тэматыку або на тэму правоў чалавека, таксама запланаваныя шматлікія гульні.

Вы зможаце адчуць сябе сапраўднымі акторамі, напісаць сцэнар і выказаць сваю пазіцыю.

Калі Вы любіце праводзіць выходныя актыўна, цікава, крэатыўна, а не проста сядзець дома, то прыходце.

Мы гарантуем новыя знаёмствы і пазітыўныя эмоцыі.

Каб стаць удзельнікам сустрэчы, Вам трэба запоўніць анкету і даслаць яе на скрыню [email protected], а нашы мадэратары абавязкова звяжуцца з Вамі.

Набор удзельнікаў абмежаваны. Квіткі ўдзельнікам з рэгіёнаў не кампенсуюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?