21.03.2018 / 17:20

«Мой кумір Сі Цзіньпін, бо ён ад цябе адрозніваецца» — Лукашэнка расказаў, як Коля яго пад’ялдыквае ВІДЭА 17

На сустрэчы з моладдзю 20 сакавіка Аляксандр Лукашэнка распавёў, як яго троліць малодшы сын.

Адказваючы на пытанне, ці ёсць у Колі куміры, Лукашэнка паведаміў, што няма. Але часам сын яго пад’ялдыквае.

«Ну, ён, ведаеш, пераходны ўзрост — напаскудзіць часам прэзідэнту (не бацьку, а прэзідэнту), ён любіць. Можа сказаць у дакор мне: «Ну, Сі Цзіньпін» (кіраўнік Кітая — рэд.). Ён ведае. А чаму Сі Цзіньпін? «Таму што ён ад цябе адрозніваецца». У яго гэта ёсць цяпер, як у любога малога пераходнага ўзросту», — расказаў Лукашэнка.

УШ

3
Генік / Адказаць
21.03.2018 / 17:50
Праўду Міколка сказаў. Трэ ісці па кітайскаму шляху і праводзіць эканамічныя рэформы. Малы, малы, а і той дапёр што патрэбна сёння Беларусі. Мабыць Хартыю па начах чытае.
3
Nepal ИХ УЖЕ НЕ СПАСТИ ОНИ ЗОМБИ / Адказаць
21.03.2018 / 17:59
Очень взрослые размышления и ассоциации для "малыша" ну хотя это сын человека мастера и творца во всем)
2
Свидетель / Адказаць
21.03.2018 / 18:18
Яблоко от яблони далеко не падает,своих старших давно мог президентами сделать,но видно яблоки не далеко упали!!!!!!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру