21.03.2018 / 17:59

Карпенка хоча змяніць выпускныя экзамены за курс сярэдняй школы 17

Агульнаадукацыйны тэст за курс сярэдняй школы можа з'явіцца да 2020 года, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка у інтэрв'ю БелТА.

Форма выпускнога экзамену за курс сярэдняй школы павінна адпавядаць форме паступлення ў ВНУ, лічыць міністр адукацыі.

— Сёння форма атэстацыі за курс сярэдняй школы не адпавядае форме атэстацыі пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Раней, калі мы пісалі ў школе сачыненне, то выразна ведалі, што пры паступленні ў ВНУ таксама будзем пісаць сачыненне. А зараз атрымліваецца так: я пішу пераказ, пішу кантрольную работу па матэматыцы ў школе, а прыходзячы паступаць у ВНУ, здаю тэсты — зусім іншая форма атэстацыі. Таму для нас відавочна, што форма выпускнога экзамену за курс сярэдняй школы павінна адпавядаць форме паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову, — сказаў ён.

Міністр адзначыў, што цяпер гэтыя пытанні ўжо прапрацоўваюцца спецыялістамі інстытута развіцця адукацыі, Нацыянальнага інстытута адукацыі і акадэміі паслядыпломнай адукацыі разам з педагагічнай грамадскасцю. Чакаецца, што новаўвядзенне запрацуе да 2020 года.

2
Верны / Адказаць
21.03.2018 / 18:19
Які манцёр такія пасаціжы. Как гаварыцца.
2
Альфа / Адказаць
21.03.2018 / 18:33
как говорят программисты: "пишется программа под колю".
1
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
21.03.2018 / 19:15
Нічога кепскага, што можа рабіцца тэставаньне для выпускных клясаў няма - толькі гэта трэба рабіць не цераз левае вуха. Тыя, хто ў адпаведным годзе зьбіраецца падаваць дакументы ў ВНУ, у траўні праходзяць ЦТ па выбраных імі (і абавязковых для ўсіх) прадметах. Тыя, хто не зьбіраецца - пішуць такія ж тэсты ў сваіх школах. У ВНУ ў адпаведным годзе робіцца конкурс толькі сэртыфікатаў ЦТ (некаторыя прадметы трэба ўсё-такі тэставаць вусна (цяпер тэхнічныя сродкі гэта дазваляюць), некаторыя - на выбар, пісьмова або вусна). Пры гэтым чалавек павінен мець права праходзіць ЦТ ня менш як па 6 прадметах. 
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру