Напярэдадні 25 сакавіка міліцыя затрымала палітычнага актывіста Максіма Вінярскага, але затрымала як? Падчас выгулу сабакі.

У выпадку Вінярскага сабаку пашчасціла — яго забралі сябры. 

Але які алгарытм дзеянняў міліцыі (або іншых сілавых служб), калі яны затрымліваюць чалавека з жывёлай? 

Як патлумачылі нам супрацоўнікі міліцыі, звычайна праблема вырашаецца проста — затрыманы звязваецца з роднымі і просіць забраць жывёлу сабе, тыя забіраюць. 

Калі ж родных ці сяброў у затрыманага няма, ці яны застаюцца глухімі да такой просьбы, то жывёлу, на жаль, аддадуць у службу па адлове жывёл. Там сабаку ці іншага гадаванаца могуць усыпіць, пакуль гаспадар знаходзіцца за кратамі.

Сабака Вінярскага, фота з фэйсбука Яўгена Афнагеля

Сабака Вінярскага, фота з фэйсбука Яўгена Афнагеля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0