Навічок вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе мінскае «Тарпеда» пачало продаж абанементаў на гэты сезон. Наведаць усе матчы каманды на цэнтральных сектарах будзе каштаваць 35 рублёў, на фанацкім — 25.
Адметна, што надпісы на квітках выкананыя на беларускай лацінцы: «Гонар працоўнай сталіцы» і «Нашым гонарам ёсць вернасць». Абанементы аздобленыя хэштэгам BNR100. Выканана ўсё ў традыцыйных тарпедаўскіх чорна-белых колерах.
Мінскае «Тарпеда» заменіць у вышэйшай лізе «Крумкачоў». Пра ўмовы набыцця абанементаў можна пачытаць тут.