21.03.2018 / 18:39

Камісія — актывісту, які прагаласаваў тройчы: Вашы галасы ўсё адно не маглі паўплываць на вынікі галасавання 8

Актывіст грамадзянскага руху «Дзея» Дзяніс Краўчук атрымаў адказ з Мінскай гарадской камісіі, куды яго скаргу перанакіраваў Следчы камітэт. У камісіі лічаць, што «невыкананне парадку правядзення працэдуры ўключэння грамадзяніна ў спісы галасавання дадаткова не магло паўплываць на вынікі галасавання на выбарчых участках», перадае змест дакумента TUT.BY.

Фота: Дзяніс Краўчук

Нагадаем, актывіст грамадзянскага руху «Дзея» Дзяніс Краўчук змог тры разы прагаласаваць на розных участках Мінска, не маючы нават сталічнай прапіскі. Перад тым, як ісці галасаваць, малады чалавек паставіў у пашпарт спецыяльную паметку «000-179», пра якую даведаўся з сацыяльных сетак. Дзяніс вырашыў правесці эксперымент: паставіў сабе ў пашпарт гэтую адзнаку і пайшоў галасаваць у школы і гімназіі. У гімназіі №4 яму выдалі бюлетэнь, і ён прагаласаваў. Удалося гэта зрабіць і ў школах №185 і №201. Увесь працэс ён здымаў на відэа.

Мінская гарадская выбарчая камісія праверыла факты, выкладзеныя ў скарзе актывіста. Паводле яе звестак, атрыманых з тлумачальных, якія напісалі сябры камісій, на ўчастку №68 актывіст атрымаў бюлетэнь пасля прад'яўлення пашпарта i дагавора найму жылога памяшкання. Пра тое, што Краўчук прагаласаваў і ўнесены ў дадатковы спіс галасавання, камісія апавясціла яго ўчастак у Нарачы, дзе ён прапісаны.

«Апісаныя дзеянні камісіі не пярэчаць выбарчаму заканадаўству», — гаворыцца ў адказе.

Яшчэ на двух участках №64 і №73 (школа №185 і №201) Краўчуку, як сцвярджаюць у камісіі, бюлетэні выдалі пасля прад'яўлення пашпарта і слоў актывіста, што ён «фактычна пражывае ў гэты перыяд у Мінску». Хоць па законе бюлетэнь яму маглі выдаць толькі пасля дакументальнага пацвярджэння рэгістрацыі ў акрузе галасавання.

На думку камісіі, дадзены факт сведчыць пра «невыкананні парадку правядзення працэдуры ўключэння грамадзяніна ў спісы галасавання дадаткова».

«Аднак гэты факт не мог паўплываць на вынікі галасавання на выбарчых участках №64 і №73», — лічаць у камісіі.

Фота з асабістага архіва актывістаў

Краўчук жа лічыць, што сваім адказам камісія прызнала факт парушэння.

— Гэта радуе. Самае цікавае тое, што я нібыта ў двух выпадках «упрасіў» членаў камісіі выдаць мне бюлетэнь! Якія «чуллівыя» нашы жанчыны з выбарчых камісій, — кажа Дзяніс Краўчук. — На маім відэа выразна бачна, што я нікога не прасіў унесці мяне ў дадатковы спіс! У школе №201 сябры камісіі нічога не змаглі мне адказаць на пытанне пра тое, якім чынам мне выдалі бюлетэнь. Гэта не адказ, а адпіска. Пакаранне, як можна зразумець з адказу камісіі, ніхто не панясе. Гэта проста поўнае бязладдзе. Планую разам з праваабаронцамі скласці і накіраваць у СК яшчэ адну скаргу.

Заяву і відэа, пададзеныя ў міліцыю кандыдатам у дэпутаты, актывістам руху «За Свабоду» Мікітам Семяненкам, РУУС пераслаў у Фрунзенскую выбарчую камісію. Адтуль прыйшоў адказ.

Фота з асабістага архіва актывістаў

На думку старшыні камісіі Зінаіды Жаголкінай, выбарчы працэс на ўсіх названых участках праходзіў «у поўнай адпаведнасці з артыкулам 52 Выбарчага кодэкса: бюлетэні выдаваліся на падставе спісу грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, пасля прад'яўлення пашпарта ці іншага дакумента».

«Дадзеная інфармацыя пацверджана назіральнікамі палітычных партый і грамадскіх арганізацый», — лічыць старшыня камісіі Зінаіда Жаголкіна.

1
Джоннi / Адказаць
21.03.2018 / 18:46
Усё правiльна сказала Камiсiя. На вынiкi выбараў уплывае толькi адзiн голас. !!!
0
Косьцік Крулеўскі / Адказаць
21.03.2018 / 18:48
Ну дык усё слушна - колькасць бюлетэняў не ўплывае на вынікі беларускага галасавання.
0
Бай / Адказаць
21.03.2018 / 18:57
Ну да. В Беларуси не важно как прголосуют и сколько. Важно какие цифры спустят сверху, так и будет.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру