21.03.2018 / 19:26

Кіраўнік МЗС Брытаніі: Чэмпіянат свету па футболе ў Расіі нагадвае Алімпіяду 1936 года ў гітлераўскай Германіі 13

Думка, што Пуцін зможа выкарыстаць Чэмпіянат свету па футболе для павышэння сваёй папулярнасці, «выклікае млоснасць», заявіў кіраўнік брытанскага МЗС Барыс Джонсан. Гэта нагадвае Алімпіяду 1936 года ў гітлераўскай Германіі, сказаў ён.

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі, выступаючы ў парламенце, пагадзіўся з рэмаркай лейбарыста Айана Осціна, які заявіў, што Чэмпіянат свету па футболе, які пройдзе ў Расіі летам 2018 года, нагадаў яму пра Алімпіяду 1936 года, якая праходзіла ў Германіі.

На думку Осціна, у 1936 году Адольф Гітлер выкарыстаў Алімпіяду для таго, каб палепшыць імідж краіны. Гэтая аналогія жахае яго, адзначыў Осцін.

«Шчыра кажучы, я лічу, што Англія не павінна браць удзел ў чэмпіянаце свету», — заявіў Осцін. Паводле яго слоў, не трэба «падтрымліваць Пуціна, які выкарыстоўвае [ЧС-2018] у якасці PR-ходу для маскіроўкі парушэнняў правоў чалавека», — дадаў лейбарыст.

У адказ Барыс Джонсан заявіў, што параўнанне ЧС-2018 з «Алімпіядай 1936 гады, безумоўна, правільнае». «Гэта выклікае млоснасць перспектыва, думаць, што Пуцін выкарыстоўвае спартыўную падзею для таго, каб праславіцца», — сказаў Джонсан, адзначыўшы, што ён «шмат думаў» пра гэта. Аднак, паводле яго слоў, было б няправільна караць за гэта брытанскіх заўзятараў або каманду. Неабходна абмеркаваць з Масквой пытанне бяспекі брытанскіх грамадзян, рэзюмаваў ён.

Джонсан таксама заявіў, што Пуцін імкнецца «ствараць праблемы» дзе магчыма, таму што жадае паказаць грамадзянам сваёй краіны, што пасля распаду Савецкага саюза Расія зноў моцная.

Джонсан таксама заявіў, што не лічыць Пуціна дэмакратычна абраным прэзідэнтам Расіі. Паводле яго слоў, назіральнікі на выбарах прэзідэнта Расіі ад АБСЕ адзначалі, што ў Пуціна няма рэальных канкурэнтаў, а гэта абясцэньвае яго высокі вынік.

6
микола / Адказаць
21.03.2018 / 19:58
Сравнение  режимов  полностью  соответствует  реальности,  и  их  намерения  так  же.
6
alex / Адказаць
21.03.2018 / 20:08
История учит только тому, что ничему не учит. Почему при одинаковых исходных данных, люди надеются на другой результат? В конце концов, если есть такие аналогии, значит нужно бойкотировать чемпионат. Подумаешь, футболисты не покрасуются на поле в диктаторской стране. А за бойкотом чемпионата должны быть самые жесткие санкции, вплоть до полного прекращения торговли и любых отношений. Ни один режим не сможет адекватно противостоять всему миру, находясь в жесткой изоляции. Он будет стагнировать, пока не сдохнет. ИМХО. 
6
Дзядзька / Адказаць
21.03.2018 / 20:13
Тут хутчэй аналогія з сочынскай алімпіядай, дзе расейцы ўсіх абыйшлі па колькасці меделёў. А на футболе ў Пуціна піяр атрымаецца, толькі калі расейцы перамогуць, або ў фінал выйдуць. А гэта хутчэй фантастыка.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру