21.03.2018 / 22:01

Мінчук скраў $6 тысяч у бацькоў сваёй дзяўчыны 7

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Мінска затрымалі 19-гадовага мінчука, які скраў $6 тысяч з кватэры бацькоў сваёй дзяўчыны, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Затрыманы неаднаразова быў сведкам таго, як бацькі дзяўчыны даставалі са схованкі адкладзеныя на рамонт кватэры грашовыя сродкі. Знайшоўшы момант, ён здзейсніў крадзеж. Грошы былі змарнаваныя за тыдзень на кішэнныя выдаткі.

Бацькі дзяўчыны, даведаўшыся, што іх назапашванні выкраў знаёмы дачкі, запатрабавалі вярнуць грошы, а пасля адмовы звярнуліся ў міліцыю. Цяпер Савецкім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да фігуранта заведзеная крымінальная справа па ч.3 арт.205 КК (крадзеж), якая прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

0
Сашук-Лукашук / Адказаць
21.03.2018 / 22:16
Слава Дарвину!
0
цывильны / Адказаць
21.03.2018 / 22:49
зяць-ну что с него взять
0
Цягнічок / Адказаць
21.03.2018 / 23:21
Добры зяцёк!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру