Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі вызвалены з-пад арышту пасля допыту, што доўжыўся больш за суткі. Яго абвінавачваюць у тым, што падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі ў 2007 годзе ён атрымліваў фінансавую дапамогу ад тагачаснага лідара Лівіі Муамара Кадафі.

У сувязі з гэтымі абвінавачваннямі экс-прэзідэнта дапытвалі і раней. Сам 63-гадовы Сарказі катэгарычна іх адхіляе

Расследаванне абвінавачванняў у тым, што перадвыбарчы штаб Сарказі атрымліваў фінансавую дапамогу ад Кадафі, пачалося яшчэ ў 2013 годзе.

У чым канкрэтна абвінавачваецца Сарказі?

У лістападзе 2016 года ліванска-лівійскі бізнэсмен Зіяд Такіэдзін паведаміў французскаму навінаваму сайту Mediapart, што ў 2006-07 гадах ён асабіста перадаў Нікаля Сарказі і кіраўніку яго штаба Клоду Геану тры чамаданы, набітыя банкнотамі па 200 і 500 еўра.

Такіэдзін сцвярджаў, што грошы паступілі ад Кадафі, і што агульная сума дасягала пяці мільёнаў еўра.

У аўторак Геан заявіў сайту franceinfo, што ніколі «не бачыў ні цэнта лівійскіх грошай».

У пачатку гэтага года супраць яго было заведзена афіцыйнае следства ў сувязі з банкаўскім пераводам на 500 тысяч еўра ў 2008 годзе. Ён адмаўляе, што здзейсніў якое-небудзь правапарушэнне, і сцвярджае, што грошы былі атрыманы ад продажу двух карцін.

Газета Le Monde паведамляе, што Башыр Салех, які ў той час узначальваў Лівійскі суверэнны фонд нацыянальнага дабрабыту, пацвярджае, што Муамар Кадафі фінансаваў кампанію Сарказі.

Сарказі пагражаюць абвінавачванні ў злоўжыванні службовым становішчам у карыслівых мэтах, махлярстве, выкарыстанні крадзенага маёмасці і адмыванні грошай і некаторых іншых рэчах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?