Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (цяпер 186-е месца рэйтынгу) выйшла ў другі раўнд турніру катэгорыі «Прэм'ер» у Маямі.

Учора вечарам яна гуляла з амерыканкай Кэтрын Беліс, у якой 44-я пазіцыя рэйтынгу, і ўпэўнена перамагла 6:3, 6:0.

Наступнай саперніцай Вікторыі будзе 15-я ракетка свету Мэдысан Кіз. Азаранка тройчы была пераможцай турніру ў Маямі — у 2009, 2011 і 2016 гадах. Вікторыя аднак не гуляла з ліпеня 2017 па сакавік 2018 года ў афіцыйных турнірах з-за судовых праблем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0