Прэзідэнт Педра Пабла Кучынскі Гадар падаў прашэнне аб адстаўцы. Пра гэта ён заявіў у эфіры перуанскага тэлебачання, перадае Reuters.

Як адзначае агенцтва, такое рашэнне ён прыняў на фоне абвінавачванняў у подкупе для атрымання галасоў у парламенце, які збіраўся галасаваць па імпічменце прэзідэнта. Сваё рашэнне аб адстаўцы Кучынскі абвясціў напярэдадні правядзення дадзенага галасавання.

«Самае лепшае для краіны, калі я пайду з пасады прэзідэнта рэспублікі, бо я не хачу быць перашкодай у пошуку краінай шляху да адзінства і гармоніі», — сказаў у сваёй заяве перуанскі лідар.

Кучынскі кіраваў Перу з 2016 г., быў прэм'ерам у 2005—2006 гг., ён сын польска-нямецкага яўрэя, вядомага доктара, спецыяліста па трапічных захворваннях Макса Кучынскага, што эміграваў з Германіі ў 1933 г. Маці — цётка кінарэжысёра Жана-Люка Гадара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0