22.03.2018 / 09:49

Чым супакойвалі ваўкоў, адганялі зладзеяў і прываблівалі дзяўчат? ВІДЭА 8

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» робіць чарговыя адкрыцці і спазнае таямніцы, схаваныя ў беларускіх селішчах. Гэтым разам вядоўца Віктар Шукеловіч, уцякаючы ад ваўкоў, трапіў на хутар да музыкі Алеся Лася.

Гаспадар сядзібы распавёў Віктару незвычайныя рэчы: як раней з дапамогай дуды супакойвалі лясных звяроў, адпалохвалі зладзеяў і «чаравалі» маладых дзяўчат. Колісь дудароў лічылі праз гэта чараўнікамі, а саму дуду называлі чарадзейскім інструментам, які мог дадаць сілы або яе забраць.

Вядоўца высвятляў, што адрознівала беларускую дуду ад падобных інструментаў у нашых суседзяў; як калядная каза звязаная з дудой; ці былі мінусы ў жыцці дудароў ды што паўплывала на тое, што дуда амаль знікла з беларускіх вёсак, хоць яшчэ ў першай палове ХХ стагоддзя беларускіх дудароў запрашалі на выступы ў Расею?

Спадар Алесь адзначыў, што дударская традыцыя найдаўжэй захавалася ў Беларусі ў рэгіёнах, дзе было вельмі шмат легендаў пра цмока. Пры нагодзе ён падзяліўся аповедам, пачутым ад беларускіх вяскоўцаў, пра тое, як цмок заляцаўся да дзяўчыны і што з гэтага выйшла.

У выданні вялася гаворка таксама пра амаль забытую цяпер ліру карбовую і лірнікаў, якія насамрэч зусім не былі жабракамі, што пра іх часта гаворыцца. Свой капітал гэтыя вандроўныя музыкі захоўвалі нават у адмысловых «банках».

Віктар пазнаёміўся таксама з чароўнай цымбалісткай, якая расказала пра сябе і свой інструмент. А потым вядоўца разам з новымі знаёмымі сам зайграў польку-завілейку.

1
Яўген / Адказаць
22.03.2018 / 10:53
Цікава. Але мова музыканта гэта канешне гэта асобная тэма...
0
уантуфры / Адказаць
22.03.2018 / 11:04
Прыемна паглядзець на беларусаў, які ціха і самааддана нясуць беларускую культуру. Але хацелася б каб у нас гэтыя дуды і цымбалы чуліся гучней.
0
аня / Адказаць
22.03.2018 / 12:04
файная праграма
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру