Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Грузію. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, піша БелТА

Візіт у Грузію будзе доўжыцца да 23 сакавіка. Запланаваны перамовы з прэзідэнтам Грузіі Гіоргіем Маргвелашвілі, на якіх будуць абмяркоўвацца бягучы стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. 

Лукашэнка і Маргвелашвілі абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва ў галіне палітыкі, кантакты краін на міжнародных пляцоўках, сітуацыю ў свеце і рэгіёне.

Акрамя таго, плануюцца сустрэчы з прэм'ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі, Каталікосам-Патрыярхам ўсяе Грузіі Ільёй ІI.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0