Міліцыя знайшла 13-гадовую школьніцу Наталлю Катлярову, якая прасіла яе не шукаць. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Дзяўчынку знайшлі супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх ўвечары 21 сакавіка — школьніца гуляла ў сталічным гандлёвым цэнтры па праспекце Пераможцаў.

У цяперашні час непаўнагадовая знаходзіцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры.

Нагадаем, вучаніца сярэдняй школы № 4 Мінска пайшла з дому 17 сакавіка прыблізна а 16 гадзіне. Раней яна ўжо сыходзіла з дома. Яна прасіла яе не шукаць, маўляў, з'ехала ў Маскву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0