Музыка55

Беларускія мужчыны спяваюць: выйшаў унікальны дыск

У межах праекта «Традыцыя» выйшаў унікальны СD мужчынскіх песень. На ім — запіcы аўтэнтычных ансамблевых і сольных спеваў, пераважна з палескіх вёсак, сабраныя вядомымі этнамузыколагамі ў 70 — 80-х гадах ХХ стагоддзя. Гэта першая плыта ў серыі.

Выданне зроблена ў выглядзе маленькай кніжкі ў цвёрдай вокладцы з дыскам у капэрце. Кніжка ўтрымлівае тэксты і ноты песень, фотаздымкі, інфармацыю пра спевакоў і гурты. Усе апісанні і звесткі пра выканаўцаў перакладзены на англійскую мову. Падбор запісаў рабіла Таццяна Песнякевіч, лічбаваў Аляксей Глушко. Укладала і расшыфроўвала тэксты Ірына Мазюк. Дызайн вокладкі зрабіла Васіліса Паланіна. Мастэрынг Арцёма Петрашкевіча.

Праект «Традыцыя», заснаваны музыкам і этнографам Сержуком Доўгушавым, накіраваны на развіццё і папулярызацыю беларускай традыцыйнай музыкі. Акрамя выпуску дыскаў у межах праекта ладзяцца канцэрты аўтэнтычных гуртоў, майстар-класы, спеўныя сходы і этнаграфiчныя экспедыцыі.

Мужчынскія спеўная традыцыя — адна з найцікавейшых з’яў беларускай культуры. Гістрычна склалася, што мы аб ёй ведаем вельмі мала. Выдадзена шмат кніжак з тэкстамі песень, але яны «маўчаць», а мастацкая сіла, моц, прыгажосць традыцыі — у суладным шматгалосым гучанні, майстэрскім валоданні галасамі, у тэмбравым суладдзі і гармоніі старажытных мелодый.

На дыску прадстаўлена невялічкая кропля таго масіву, які можна было б пры спрыяльных для нашай культуры ўмовах захаваць для нашчадкаў. Бадай у кожнай вёсцы былі свае «карыфеі» спеву. Песня гучала ў святочныя дні, калі збіралася радзіна, на вяселлях, выправах, на пашы, у лесе, на возе ў далёкай паездцы…

У той час, калі жачыны ў асноўным спявалі каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя песні, у мужчын быў адмысловы рэпертуар: маладзецкія, касарскія, бяседныя, лірычныя, вайсковыя, сацыяльныя, жартоўныя. Спявалі не для слухача, а дзеля ўласнага выражэння духу, уцехі для душы.

Дыск адкрывае мужчынскі спеўны гурт вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна ў запісах этнамузыколага Зінаіды Мажэйкі 1968 і 1977 гадоў. На плытцы гучаць песні вёскі Тонеж таго ж раёна, запісаныя Зінаідай Мажэйкай у 1979 годзе. Яна «адкрыла» слухачам палескага самародка Сцяпана Дубейку. У збор увайшлі таксама песні мужчынскіх ансамбляў вёсак Гаўрыльчыцы Салігорскага і Мохаў Лоеўскага раёнаў.

Сольныя спевы на дыску прадстаўлены запісамі Рыгора Марэцкага і Фёдара Клімчука. Рыгор Марэцкі, жыхар вёскі Пірагі Дубровенскага раёна, выконвае валачобную песню, якую памятае з маладосці, калі сам прымаў удзел у валачобным абыходзе вясковых двароў. Фёдар Клімчук — вядомы беларускі мовазнаўца, дыялектолаг. Нарадзіўся ў вёсцы Сіманавічы Драгічынскага раёна. Ён унікальны знаўца фальклору гэтага палескага рэгіёна. Сам ведае і спявае амаль тысячу песень, «старовынных» і «новішчіх».

Выказваем шчырую ўдзячнасць тым, хто паклапаціўся, каб гэтыя ўнікальныя запісы захаваліся для нас!

Прэзентацыя дыска пройдзе ў кавярні «Грай» 20 красавіка а 18.00.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь4

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск3

Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»13

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны10

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь4

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць