У мабільным дадатку лаўкост-авіякампаніі «Ryanair» для Apple з'явілася інфармацыя аб магчымых маршрутах з Украіны.

Згодна з гэтай інфармацыі, «Ryanair» будзе выконваць палёты з кіеўскага аэрапорта «Барыспаль» і Львова, піша Украінская праўда.

Маршруты з Кіева:

  • Кіеў — Барселона
  • Кіеў — Браціслава
  • Кіеў — Гданьск
  • Кіеў — Кракаў
  • Кіеў — Лондан (Станстед)
  • Кіеў — Вільня
  • Кіеў — Уроцлаў
  • Кіеў — Познань
  • Кіеў — Стакгольм (Скаўста)
  • Кіеў — Варшава (Модлін)

Маршруты з Львова:

  • Львоў — Дзюсельдорф (Веце)
  • Львоў- — Кракаў
  • Львоў — Лондан (Станстэд)
  • Львоў— Мемінген
  • Львоў — Варшава (Модлін)

Пазней інфармацыя аб напрамках была выдаленая з дадатку лаўкоста.

21 сакавіка на пасяджэнні Кабінета міністраў прэм'ер-міністр Уладзімір Гройсман заявіў, што аэрапорт «Барыспаль» паспяхова завяршыў перамовы з лаўкост-авіякампаніяй «Ryanair».

«Будзем чакаць, што да канца тыдня пагадненне «Барыспаля» з «Ryanair» будзе падпісана, і «Ryanair»! вызначыць, калі пачынаць лётаць», — сказаў Гройсман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0