Хачу праз «Нашу Ніву» падзякаваць людзям, ахваряваньні якіх фундавалі скарб фонду салідарнасьці з ахвярамі рэжыму. Дадам, што грошы, атрыманыя ад вас, лічу пазыкаю, якую вярну пасьля ўладкаваньня на працу (мяне звольнілі за ўдзел у пратэстах). Яшчэ хачу зьвярнуцца да ўсіх людзей з дэмакратычнымі поглядамі. Сёньня недастаткова мець уласную пазыцыю, каб у краіне што-нешта зьмянілася. Хіліцеся да аднадумцаў, гуртуйцеся і далучайцеся, бо ніхто сам не зварухне гэтай чорнай машыны. Сіла наша ня ў колькасьці паасобку, а ў адзінстве! Таму сам я ўрэшце далучаюся да БНФ.

Юры Рыжкоў, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0