8 кастрычніка ў Палаце лордаў брытанскага парламенту адбыўся форум «Цэнзура, дзяржаўныя абмежаванні і дэмакратыя ў Беларусі».

Удзел у мерапрыемстве ўзялі старшыня падкамітэту па СМІ Рады Еўропы лорд Эндру Макінтош, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, галоўны рэдактар газеты «Новы час» Аляксей Кароль, яшчэ некалькі прадстаўнікоў БАЖ, а таксама супрацоўнікі шэрагу міжнародных арганізацый, якія займаюцца праблемамі свабоды слова – Міжнароднай федэрацыі журналістаў, Нацыянальнага саюзу журналістаў Вялікабрытаніі і Ірландыі, Exiled Journalists Network, MediaWise Trust, Article 19 і іншых, паведамляе прэс-служба БАЖ.

«Калі Беларусь хоча вярнуцца ў еўрапейскія структуры і нармалізаваць адносіны з эўрапейскай супольнасцю, яна павінна рабіць значна больш, чым робіць сёння», — зазначыў лорд Макінтош, адкрываючы сустрэчу.

У сустрэчы 8 кастрычніка бралі ўдзел былы пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Браян Бэнэт, Вера Рыч, беларуская журналістка Вольга Бірукова, якая нядаўна папрасіла палітычнага прытулку ў Вялікабрытаніі і цяпер чакае рашэння брытанскіх уладаў. Запрашэнне да ўдзелу у форуме дасылалася таксама лоду Бэлу, аднак ён на сустрэчы не прысутнічаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?