Усё адбылося ў памяшканні майстэрняў 7 сакавіка.

Механізатар пры рамонце пагрузчыка парушыў патрабаванні правілаў бяспекі і пры зняцці шыны з тэхнікі не спусціў паветра. Пад ціскам кола стрэліла, часткі дыска кола разляцеліся і траўмавалі 53-гадовага мужчыну, які дапамагаў у рамонце. Нягледзячы на намаганні медыкаў, пацярпелы 12 сакавіка памёр.

«Праводзіцца судова-медыцынская экспертыза. Збіраюцца матэрыялы, якія характарызуюць асобу падазраванага. Раней да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся. У момант гібелі калегі быў цвярозы», — паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0