Запрашаем на святочны канцэрт, прысвечаны 100-годдзю з дня ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, арганізаваны Пружанскай раённай арганізацыяй «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны».
У праграме — святочныя віншаванні, спевы і выступы: вакальны гурт «Амафор» (Навазасімавіцкі СДК), Святлана Машкала, паэт Мікола Антаноўскі, Марлон Венегаз (Эквадор), гурт RYBYPROJECT (Менск), гурт «Сцяг» (Пружаны) і інш.
Месца правядзення канцэрта: Пружаны, вул. Савецкая, 10, Палац культуры, малая зала.
Пачатак а 15-й.
Уваход вольны!
Запрашаюцца ўсе ахвотныя!
Жыве Беларусь!