Фота Юліі Міцкевіч

Фота Юліі Міцкевіч

У Беларусі ў выходныя крыху пацяплее, паведамілі БЕЛТА ў Гідрамета.

У пятніцу, 23 сакавіка, яшчэ пройдзе невялікі снег. Уначы да мінус 1—7°C марозу, у паўднёвых раёнах пры праясненнях месцамі да мінус 9°C. У другой палове дня будзе ад нуля да +6°C.

У Мінску раніцай да мінус 2°C, удзень — +4°C

У суботу будзе пераважна без ападкаў. Уначы прагназуецца ад мінус 2°C да мінус 8°C, у асобных раёнах па ўсходзе да 9—13 са знакам мінус. Днём будзе ад нуля па ўсходзе да плюс +7°C па захадзе краіны.

У Мінску днём +1 —+3°C

У нядзелю, 25 сакавіка, таксама без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да мінус 2—9°C. Днём будзе ад плюс 2° па ўсходзе да +9°С па захадзе краіны.

У Мінску ноччу да мінус 3°С, раніцай каля нуля, днём — +3 — + 5°С, пераменная воблачнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0