22.03.2018 / 12:47

Паліцыя апублікавала ВІДЭА, як беспілотны аўтамабіль Uber насмерць збіў чалавека  8

У панядзелак, 19 сакавіка, у горадзе Тэмпе, штат Арызона, беспілотны аўтамабіль кампаніі Uber збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу. Яна памерла. Паліцыя штата паказала відэазапісы ўнутранай і вонкавай камер аўтамабіля.

На відэа бачна, як у цёмны час сутак аўтамабіль едзе па дарозе, і раптам перад ім з'яўляецца жанчына з роварам у руках. Машына яе не заўважае, працягвае рухацца далей з той жа хуткасцю і збівае пешахода.

У другой частцы відэа паказана рэакцыя адзінага пасажыра, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні.

Увага! Відэа можа падацца шакуючым для некаторых гледачоў!

Відавочна, заўважыць пешахода ў гэтым выпадку было б цяжка нават кіроўцу: жанчына з'явілася з цемры раптоўна і зусім не глядзела па баках.

У каментарыях да відэа многія карыстальнікі YouTube лічаць, што жанчына вінаватая сама: штодня ў свеце праз уласнаю няўважлівасць гіне не адзін пешаход незалежна ад таго, мае месца аварыя з беспілотным аўтамабілем, ці з традыцыйным.

Між тым, кампанія Uber заявіла аб спыненні выпрабаванняў беспілотных аўтамабіляў ва ўсіх гарадах ЗША.

nn.by

9
Дм / Адказаць
22.03.2018 / 13:00
Это реальная недоработка. Причем тут темное время суток? Пространство вокруг автомобиля скорее всего сканирует лазер.
17
рускамоуны / Адказаць
22.03.2018 / 13:04
ну как так можно тупо переходить проезжую часть.
не посмотреть налево направо.Как-то и не жаль если честно. Видимо очень глупый был человек.
2
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
22.03.2018 / 14:00
Ну па першае шкада ўсё ж чалавека. З гэтага відэа можна зрабіць 2 высновы:
1 - чалавек у гэтай сітуацыі таксама нічога зрабіць бы не змог.
2 - у сістэме яўна нейкі недаход з прыладамі арыентаванымі на начное назіранне.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру