Ініцыятыўная група беларускамоўных бацькоў задаволеная вынікамі новай сустрэчы ў Міністэрстве адукацыі.

«Некаторыя выканкамы сапраўды сталі запытваць і фіксаваць мову навучання ў «Адным акне», атрымаўшы ліст з Міністэрства адукацыі пасля нашай першай сустрэчы. Мы маем пісьмовыя афіцыйныя адказы з выканкамаў розных гарадоў РБ, у мінскія раённыя адміністрацыі тэлефанавалі», — паведаміла мама дваіх дзяцей з Мінска Аляксандра Баярына.

Галоўным пытаннем на сустрэчы стала наступнае: «Якім чынам пра новую магчымасць запісу мовы навучання даведаюцца ўсе тыя, хто ўжо стаіць на чарзе?»

Бацькоў цікавіла магчымасць зладзіць цэнтралізаваную рассылку смс, бо на сайт выканкама ніхто не заходзіць, патэлефанаваць ва Упраўленне адукацыі раёна, каб да дадзеных, што бацькі пакінулі некалькі гадоў таму, дапісалі яшчэ і мову навучання, людзі самі таксама не здагадаюцца.

Яны чакаюць крокаў для вырашэння дадзенай сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?