Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі назваў «хлуснёй» абвінавачванні ў фінансавых махінацыях і атрыманні грошай ад былога лідара Лівіі Муамара Кадафі.

Сарказі тлумачыць, што ён ніяк не мог заключаць здзелкі з былым лідэрам Лівіі Муамарам Кадафі, бо «менавіта ён атрымаў мандат ААН, каб нанесці ўдар па рэжыму Кадафі». «Без майго ўдзелу гэты рэжым дагэтуль бы існаваў», - адзначыў ён.

Заявы франка-ліванскага бізнэсмэна Зіяда Такіэдзіна аб наяўнасці доказаў у атрыманні ім грошай ад Кадафі ён таксама назваў хлуснёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0