Пра гэта яна сказала ў эфіры тэлеканалу NewsOne 21 сакавіка, піша Украінская праўда.

На пытанне журналіста, ці мае намер яна балатавацца на пасаду прэзідэнта, Саўчанка сказала:

«Я вам сказала, напэўна, у той жа дзень, калі выйшла з-за кратаў у Расіі, або на першай сваёй прэс-канферэнцыі. Так, я буду балатавацца ў прэзідэнты Украіны. Я не той чалавек, які змяняе сваё слова. Я буду».

Яна дадала, што, магчыма, для кагосьці «гэта будзе смешна і недарэчна, але, можа, хтосьці чакае гэтага ўрэшце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0