Фота ДАІ Мінскай вобласці

Фота ДАІ Мінскай вобласці

Сабака, што нечакана выбег на дарогу, стаў прычынай смяротнага ДТЗ у Любанскім раёне, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.

Здарэнне адбылося 21 сакавіка ў 22:50 каля в. Смольгава 22-гадовы жыхар Слуцка разам з аднагодкам ехалі на Lancia Dedra ў напрамку Любані.

Нечакана на дарогу выбег сабака. Кіроўца наехаў на яго і страціў кіраванне, аўто занесла, ён выехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.

Кіроўца памёр у рэанімацыі. Пасажыра з атрыманымі траўмамі шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0