22.03.2018 / 14:52

П’яны кіроўца ў Пастаўскім раёне насмерць збіў жанчыну і ўрэзаўся ў сцяну ФОТА 3

Сам кіроўца не пацярпеў.

21 сакавіка пасля распіцця спіртных напояў жыхар пасёлка Варапаева Пастаўскага раёна кіраваў аўтамабілем Аўдзі-80. Падчас руху ён збіў жанчыну, якая ішла па абочыне дарогі ў спадарожным кірунку, паведамляе Следчы камітэт.

Пасля аварыі аўтамабіль здзейсніў сутыкненне з фурай, якая была прыпаркаваная на супрацьлеглым баку дарогі, а затым з бетоннай сцяной.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 55-гадовая жанчына памерла на месцы аварыі. Кіроўца не пацярпеў. Ён быў выняты з аўтамабіля супрацоўнікамі ДАІ.

Мужчына пад вартай. На яго завялі крымінальную справу. Кіроўцу пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

УШ

0
А.К. / Адказаць
22.03.2018 / 15:38
Малавата свеціць. За такое варта даваць ад 10ці гадкоў.
0
Адам Чумак / Адказаць
22.03.2018 / 20:32
нармальна: забiу чалавека- атрымай 7 гадоу; ударыу амонауца без знакау адрознення (фактычна- гопнiка)- тыя ж самыя 7 гадоу. Толькi аутазабойца яшчэ мае права на УДВ
0
Inav / Адказаць
23.03.2018 / 15:57
Адам Чумак, дык яшчэ ж і адвакат будзе, можа і сямі гадоў не атрымае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру