22.03.2018 / 14:55

Глеб перайшоў у БАТЭ ў пяты раз 20

fcbate.by

Самы тытулаваны беларускі футбаліст часоў суверэнітэту Аляксандр Глеб вярнуўся ў родны клуб. Сёння ён заключыў кантракт з БАТЭ, паведамляе сайт клуб.

Глеб, якому сёлета споўніцца 37 год, гуляў за БАТЭ ў 1999-2000, 2012—13, 2015 і 2016 гадах.

У свой час ён выступаў за «Штутгарт» (2000-05, 2009-10), «Арсенал» (2005-08), «Барселону» (2008-09), двойчы за расійскія «Крылы Саветаў» (2012, 2017) і «Генчлербірлігі» (2015, 2016), пагуляў у «Бірмірнгеме», «Вольфсбургу», «Каньяспоры».

Вясну 2017 г. Глеб правёў у «Крылах», і з таго часу не гуляў. У пачатку сакавіка адправіўся ў казахстанскі «Кайрат», але справа да заключэння кантракту не дайшла.

0
самый Серый / Адказаць
22.03.2018 / 15:15
НН, калі вы падрыхтуеце артыкул пра тое, адкуль фінансуюцца беларускія клубы?
18
123 / Адказаць
22.03.2018 / 15:30
Стары конь баразны не псуе? ))
2
123 / Адказаць
22.03.2018 / 15:31
у чэмпiянаце Беларусi можна да 50 гуляць ))
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру