22.03.2018 / 17:24

Стала вядома, хто будзе вядучымі на Дзень Волі ФОТЫ 8

Арганізатары «Свята незалежнасці», якое адбудзецца 25 сакавіка ля Опернага тэатра, абвесцілі канчатковую праграму мерапрыемства.

Сярод іншага таксама былі названыя імёны вядучых імпрэзы.

Урачыстую частку з зачытваннем Трэцяй устаўной граматы БНР, з вітальнымі выступамі запрошаных гасцей правядуць народная артыстка Беларусі, тэлевізійны дыктар Зінаіда Бандарэнка, а таксама паэт, шоумэн, вядучы, тамада Усевалад Сцебурака.

Зінаіда Бандарэнка. Фота Svaboda.org.

Усевалад Сцебурака. Фота з сацсетак.

Вядучымі музычнай часткі стануць акцёры «Свабоднага тэатра»: драматург, рэжысёр, спявачка Юлія Шаўчук і супрацоўнік «Арт-Сядзібы» Аляксей Сапрыкін.

Юлія Шаўчук і Аляксей Сапрыкін. Фота facebook.com.

«Свята Незалежнасці» будзе праходзіць ад 13 да 19 гадзіны ў нядзелю 25 сакавіка.

ЗП

9
Тамара / Адказаць
22.03.2018 / 17:28
Зінаіду люблю ,а гэтых неведаю.
9
Scaner / Адказаць
22.03.2018 / 17:29
У добры шлях.
12
Мік-цвік / Адказаць
22.03.2018 / 18:25
А што, крута-сучасныя, прывабныя, моцныя, харызматычныя-сама то для велічыні такога Свята!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру