10.10.2008 / 19:39

Дэмбінскі аб прызнаньні свайго фільму экстрэмісцкім 5

Фільм «Урок беларускай мовы» атрымаў 17 узнагародаў на розных эўрапейскіх кінафэстывалях.

Рэжысёр польскага дакументальнага фільма «Урок беларускай мовы» Міраслаў Дэмбінскі быў шакаваны, што яго твор у Беларусі быў прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам і падлягае знішчэнню.

«Калі я даведаўся пра тое, што мой фільм прызнаны экстрэмісцкім, я быў проста ў шоку. Я рабіў яго для публічных паказаў і спадзяваўся хіба што на рэцэнзіі ад журналістаў, ад журы якіх-небудзь кінафестываляў, але ніяк не на ацэнку ў судах», — прызнаўся Міраслаў Дэмбінскі ў гутарцы з прэс-службай БАЖ.

«Наколькі я разумею, зараз усе асобнікі фільма, якія будуць знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі, падлягаюць знішчэнню. Калі шчыра, гэта больш нагадвае не часы дэмакратыі, а падзеі ля Рэйхстагу ў фашысцкай Германіі, калі палілі кнігі. Тым больш, я так разумею, мой фільм – не адзіны інфармацыйны матэрыял, які прызнаны экстрэмісцкім…»

Міраслаў Дэмбінскі дадаў, што фільм «Урок беларускай мовы» атрымаў 17 узнагарод на разнастайных еўрапейскіх кінафестывалях. У аснове фільма ляжыць расповед пра жыццё вучняў закрытага Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, іх удзел у палітычным жыцці краіны, пікам якога сталі выбары прэзідэнта 2006 года і паслявыбарчыя пратэсты.

Днямі стала вядома, што 6 дыскаў з запісам польскага дакументальнага фільма «Урок беларускай мовы», а таксама тры дыскі з запісам варшаўскага канцэрта 2006 года «Салідарныя з Беларуссю», і 7 дыскаў з фотаздымкамі з Кастрычніцкай плошчы ў дзень выбараў 2006 года прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Паведамленне пра гэта надрукавала 2 кастрычніка газета «Звязда». Паводле выдання, рашэнне аб прызнанні згаданых дыскаў экстрэмісцкімі прымаў суд Кастрычніцкага раёна Гродна, і яно ўжо ўступіла ў законную сілу з 16 верасня 2008 года.

0
Яблык з саду Лукашэнкі / Адказаць
10.10.2008 / 19:53
Дзіўна, што Дэмбіньскі шакаваны
0
Adash / Адказаць
11.10.2008 / 00:27
А наіўная Эўропа ўсё спадзяецца на нейкія «станоўчыя сыгналі»...
0
lexus / Адказаць
11.10.2008 / 10:02
"Станоўчыя сігналы" падае Еўропе Мілінкевіч і павінен несці за гэта адказнасць.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру