22.03.2018 / 18:06

Супрацоўнік пецярбургскага «музея Наваросіі» расстраляў паліцэйскіх 8

Санкт-Пецярбургскі гарадскі суд прыгаварыў да васьмі гадоў зняволення супрацоўніка «музея Наваросіі» Паўла Ляпенку, які страляў у паліцэйскіх скрозь металічныя дзверы з паляўнічай стрэльбы. Пра гэта ў чацвер, 22 сакавіка, паведаміла «Фантанка.ру».

Мужчына прызнаны вінаватым па артыкуле 317 КК Расіі («Замах на жыццё супрацоўніка праваахоўных органаў»), удакладняе аб'яднаная прэс-служба судоў Пецярбурга ў сваім Telegram-канале.

Па дадзеных выдання, Ляпенка лічыўся ў «музеі Наваросіі» валанцёрам, але фактычна быў начным ахоўнікам. Каля 4 гадзін раніцы 28 студзеня 2017 года ён выйшаў з музея па цыгарэты і пасварыўся з мінакамі. Калі па выкліку гараджан прыбыў нарад паліцыі, мужчына зачыніўся ў памяшканні музея, а затым адкрыў агонь з паляўнічай стрэльбы праз металічныя дзверы. Карцеч прабіла іх і зачапіла аднаго з паліцэйскіх. Той атрымаў лёгкія раненні.

«Музей Наваросіі» на сваім сайце называе сябе Музеем вайсковай доблесці Данбаса. Пляцоўка, прысвечаная «баявой славе рускага воіна-вызваліцеля», была адкрыта 9 мая 2015 года.

2
Дед Мороз / Адказаць
22.03.2018 / 18:10
Какой "музей" - такие и "сотрудники".
0
руды мент / Адказаць
22.03.2018 / 18:15
тое, пра што ня скажуць па ртр.
6
Из Москвы / Адказаць
22.03.2018 / 18:28
Вы не были в Новороссии? Тогда она идёт к Вам!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру