22.03.2018 / 19:14

Лукашэнка прадэгуставаў каньяк 125-гадовай вытрымкі і прамовіў тост 8

Аляксандр Лукашэнка сёння разам з прэзідэнтам Грузіі Гіоргіем Маргвелашвілі па завяршэнні афіцыйных перамоў наведалі Тбіліскі каньячны завод, перадае БелТА.

Фота: БелТА.

Кіраўніку беларускай дзяржавы падрабязна распавялі пра гісторыю прадпрыемства, а таксама аб розных тонкасцях тэхналогіі вытворчасці каньяку і яго правільнага ўжывання. Па словах кіраўніцтва завода, на прадпрыемстве захоўваецца адзін з найстарэйшых каньячных спіртоў 1893 года, які там лічаць нацыянальным здабыткам, аднак высокім гасцям даюць яго прадэгуставаць.

Скарыстаўся прадстаўленай магчымасцю і Аляксандр Лукашэнка. Разам з Гіоргіем Маргвелашвілі яны ацанілі смакавыя якасці вытрыманага напою. Аляксандр Лукашэнка пры гэтым сказаў тост за вялікі і мудры грузінскі народ і яго сыноў. У сваю чаргу прэзідэнт Грузіі прамовіў тост за беларускі народ.

0
МатрУна / Адказаць
22.03.2018 / 19:21
а я знаю про что его тосты . Тосты про то , что грузины - наши братья . Только не железные , а братья виноградной лозы . Стыдно за него (((((
1
Не судьба на троих / Адказаць
22.03.2018 / 20:01
После первой не закусывали?
1
Адам Чумак / Адказаць
22.03.2018 / 20:27
чарку хоць не разбiу?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру